Новости сайта Познай.am
Главная » Файлы » Контурные карты

Ответы к контурной карте по истории Беларуси 6 класс
17.01.2015, 11:02

1. Прачытайце адпаведны параграф вучэбнага дапаможніка і ўважліва разгледзьце картасхемы, калі яны там прысутнічаюць.

2. Знайдзіце ў атласе „Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст."адпаведныя карты і азнаёмцеся з іх зместам і ўмоўнымі абазначэннямі.

3. Прачытайце заданне і вызначце парадак яго выканання. Абавязковыя для выканання толькі тыя заданні, якія даў настаўнік.

4. Уважліва разгледзьце контурную карту, знайдзіце тыя ўмоўныя абазначэнні, якія спатрэбяцца для выканання задання. Калі неабходна, вызначце свае ўмоўныя знакі для выканання задання.

5. Пры нанясенні аб'ектаў на карту прытрымлівайцеся дакладнасці іх месцазнаходжання з дапамогай арыентацыі па берагавой лініі мораў, па рэках, па межах дзяржаў.

6. Надпісы на карце выконвайце спачатку простым алоўкам, а пасля праверкі - каляровымі алоўкамі або фламастэрамі. Надпісы трэба рабіць разборліва, акуратнымі літарамі. Асобныя тэрыторыі трэба замалёўваць роўным, няяркім колерам, а межы пазначаць яркімі выразнымі лініямі без разрываў.

7. Запаўняць карты трэба так, каб надпісы і ўмоўныя знакі не перашкаджалі адзін аднаму.

8. Заданні па храналогіі выконваюцца на стужцы часу; іншыя заданні выконваюцца ў вызначаным побач месцы.

Умоўныя абазначэнні, якія сустракаюцца на контурных картах: межы дзяржаў, княстваў, зямель, іншых тэрыторый, сучасная граніца Рэспублікі Беларусь, сталіцы дзяржаў, цэнтры зямель, асобных княстваў, іншыя населеныя пункты.

Содержание ответов к контурной карте - история беларуси 6 класс

Старонка 3 - Найстаражытнейшыя людзі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі 
Старонка 4 Беларускія землі ў пасляледавіковы перыяд 
Старонка 5 Першабытныя жывёлаводы і земляробы беларускіх зямель 
Старонка 6 Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях 
Старонка 7 Балты на тэрыторыі Беларусі 
Старонка 8 Рассяленне славян у Еўропе і на тэрыторыі Беларусі 
Старонка 9 Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі 
Старонка 10 Беларускія землі напярэдадні стварэння Старажытнарускай дзяржавы 
Старонка 11 Гаспадарка і культура ўсходніх славян у дадзяржаўны час 
Старонка 12 Утварэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян 
Старонка 13 Полацкае княства ў Х-ХІ стст. 
Старонка 14 Полацкае княства ў XII - сярэдзіне XIII ст. 
Старонка 15 Тураўскае княства ў X - першай палове XIII ст. 
Старонка 16 Ускраінныя землі Беларусі ў старажытнарускі перыяд 
Старонка 17 Знешняя небяспека ў першай палове XIII ст. 
Старонка 18 Сацыяльна-эканамічнае развіццё і гарады беларускіх зямель 
Старонка 19 Рэлігія і культура беларускіх зямель

ВЗЯТО С: http://megaresheba.ru/publ/reshebnik/konturnye_karty/istorii_belarusi_6_klass/37-1-0-1523

Категория: Контурные карты | Добавил: Защитник | Теги: Контурные карты, 6 класс, Гісторыя Белаусі
Просмотров: 20683 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 2.2/4
Всего комментариев: 0
ComForm">
avatar